HomeНавіныЛяднік у Антарктыдзе назвалі... Глазга. У гонар кліматычнага саміту ў Шатландыі

Ляднік у Антарктыдзе назвалі… Глазга. У гонар кліматычнага саміту ў Шатландыі

Дагэтуль безыменны ляднік у заходняй частцы Антарктыды атрымаў назву Глазга ў гонар горада, які прымае кліматычны саміт. Пра гэта паведамляе Бі-бі-сі. Ляднік размешчаны на 100-кіламетровым участку Антарктыды, схільным да асабліва хуткага раставання. Пры гэтым брытанская карпарацыя адзначае, што асноўная мэта сустрэчы ў Глазга — падвядзенне першых вынікаў выканання Парыжскага пагаднення па клімаце, падпісанага ў 2015 годзе. Саміт быў адкладзены на год з-за пандэміі і стане самым буйным посткавідным міжнародным форумам. У горадзе зроблены беспрэцэдэнтныя захады бяспекі. Форум працягнецца амаль два тыдні, яму надаецца вялікае значэнне, але многія эксперты не чакаюць ніякага прарыву. І ляднік у Антарктыдзе – таму іранічны напамін.

bydobryhttps://bydobry.by
Главный редактор
Subscribe
Notify of
guest
0 комментариев
Inline Feedbacks
View all comments

ПОПУЛЯРНОЕ

0
Would love your thoughts, please comment.x
()
x