Макалэй Калкін (зорка фільма «Адзін дома») далучыўся да акцёрскага складу трылера іспанскага рэжысёра Гальдэра Газтэлу-Уруціа на тэму пандэміі «Багаты грып». Пра гэта піша gazeta.ru са спасылкай на Variety.
Галоўнага персанажа сыграе Розамунд Пайк (“Зніклая”). У цэнтры сюжэта сацыяльнага трылера – смяротная хвароба, якая пачынае забіваць найбагацейшых людзей на планеце.