Аляксандр Лукашэнка павінен прымаць удзел у заключных перагаворах па сітуацыі вакол Украіны. Пра гэта, як паведамляе ТАСС, заявіў у чацвер кіраўнік МЗС РБ Уладзімір Макей пасля пасяджэння Савета бяспекі. Макей адзначыў, што пазіцыя Мінска аб неабходнасці ўдзелу беларускага боку ў перагаворах даведзена да Масквы і Кіева.
Паводле слоў міністра, Беларусь таксама мае патрэбу ў гарантыях бяспекі. “Мы перакананыя, што інтарэсы і гарантыі бяспекі павінны быць прадугледжаны адносна не толькі Украіны і Расіі, але і Беларусі як аднаго з трох славянскіх народаў”, – падкрэсліў кіраўнік МЗС Беларусі.