Прэзідэнт Францыі Эманюэль Макрон заявіў, што неабходна працягваць перамовы з прэзідэнтам РФ Уладзімірам Пуціным. Пра гэта, як паведамляе ТАСС, ён заявіў у пятніцу ў эфіры радыёстанцыі France Inter.
«Я думаю, што гэта наш абавязак працягваць перамовы з прэзідэнтам Пуціным. Ёсць толькі адзін канал сувязі, і яго трэба захаваць», – сказаў Макрон. На яго думку, працяг перамоў “дапаможа захаваць жыцці”.
Ён таксама адзначыў, што калі Францыя не будзе весці дыялог з расійскім лідэрам, то “ўдзельнікамі перамоў будуць Кітай і Турцыя”.