Прэзідэнт Францыі Эманюэль Макрон лічыць, што лідэру Украіны Уладзіміру Зяленскаму давядзецца весці перамовы з Расіяй. Як паведамляе ТАСС, такую пазіцыю ён выклаў у сераду падчас візіту ў Румынію.
«Прэзідэнту Украіны і іншым прадстаўнікам уладаў давядзецца весці перамовы з Расіяй», – прыводзіць агенцтва словы Макрона.
Макрон дадаў, што еўрапейцы таксама павінны ўдзельнічаць у гэтых перамовах і выступаць у якасці гарантаў бяспекі.
“Мы хочам дабіцца міру, мы хочам, каб аднойчы спыніўся агонь і аднавілася дыскусія”, – падкрэсліў Макрон. “Мы знаходзімся з Раіеяй на адным кантыненце. Яна была ўчора, яна ёсць сёння, яна будзе заўтра», – дадаў французскі лідэр.