Дзяржаўны літаратурны музей Янкі Купалы 28 красавіка правядзе прэзентацыю выставачнага праекта “За шчасця лепшага вясну…”, паведамляе сайт установы.
Прэзентацыя прымеркавана да Дня Перамогі і прысвечана творчаму жыццю Янкі Купалы ў гады Вялікай Айчыннай вайны. На ёй прадставяць малавядомыя моманты з жыцця паэта і Беларусі, якая перажыла трагедыю генацыду ў гады нацысцкай акупацыі.
Выстава працягнецца з 28 красавіка па 10 мая.