Малдова з 21 сакавіка адкрыла частку сваёй паветранай прасторы для грамадзянскай авіяцыі, паведамляе анлайн-платформа Safe News са спасылкай на Упраўленне грамадзянскай авіяцыі. Пра гэта піша БЕЛТА.
«З 12.00 (13.00 па мінскім часе) частка нацыянальнай паветранай прасторы адкрытая для выкарыстання грамадзянскай і дзяржаўнай авіяцыяй, што дазволіць аднавіць рэгулярныя пасажырскія перавозкі. Улічваючы, што паветраная прастора Украіны закрытая і палёты ў паўночным, паўднёвым і ўсходнім напрамках выконвацца не могуць, усе палёты будуць ажыццяўляцца праз Румынію», – гаворыцца ў паведамленні ведамства.
У бліжэйшы час авіякампаніі, якія выконвалі рэгулярныя рэйсы ў Кішынёўскім міжнародным аэрапорце, адновяць сваю дзейнасць.