Еўрапейскія і міжнародныя дабрачынныя фонды дамовіліся выдзеліць Малдове фінансавую дапамогу ў памеры 659,5 млн. еўра на выдаткі, звязаныя з прыёмам і размяшчэннем бежанцаў з Украіны. Пра гэта пішуць СМІ Малдовы са спасылкай на Twitter кіраўніка МЗС Румыніі Багдана Аўрэску.
Выдзяленне сродкаў Кішынёву пацвердзіла і міністр замежных спраў Германіі Анналена Бербок.
З 24 лютага, калі з Украіны за мяжу лінулі сотні тысяч змушаных перасяленцаў, Малдова – самая бедная краіна Еўропы – ужо прыняла больш за 400 тысяч украінцаў, з якіх каля 100 тысяч вырашылі застацца ў краіне.