Малдова разлічвае захаваць статус нейтральнай дзяржавы, расказала прэм’ер-міністр краіны Наталля Гаўрыліца. Пра гэта піша gazeta.ru са спасылкай на РІА Навіны і Corriere della Sera.
Паводле яе слоў, Кішынёў ацэньвае магчымасць распаўсюджвання ўзброенага канфлікту на тэрыторыю рэспублікі як “аддаленую небяспеку”.
“Нейтралітэт Малдовы замацаваны ў канстытуцыі і карыстаецца шырокай падтрымкай насельніцтва”, – удакладніла Гаўрыліца.