HomeНавіныМалюнак Віктара Цоя прадалі з аўкцыёну за 2,5 мільёна расійскіх рублёў

Малюнак Віктара Цоя прадалі з аўкцыёну за 2,5 мільёна расійскіх рублёў

На традыцыйных Восеньскіх таргах VLADEY работа лідэра гурта «Кіно» Віктара Цоя была прададзеная за рэкордную суму – 2 576 496 расейскіх рублёў (87 907 BYN), паведамілі РІА Навіны ў прэс-службе VLADEY. Абстрактная праца без назвы была створана Віктарам Цоем у 1980-я гады. Музыка працаваў на паперы каляровымі фламастэрамі. Усяго на VLADEY было прададзена твораў сучаснага мастацтва на 68800000 расійскіх рублёў (2 348 000 BYN).

© VLADEY

Топ-лотам стала праца бубнача гурта «Кіно» і аднаго з самых дарагіх сучасных расійскіх мастакоў Георгія Гур’янава. Карціна “Без назвы” 1998 года з выявай напаўаголенага юнака пайшла за 14,8 мільёнаў расійскіх рублёў (505 000 BYN).

bydobryhttps://bydobry.by
Главный редактор
Subscribe
Notify of
guest
0 комментариев
Inline Feedbacks
View all comments

ПОПУЛЯРНОЕ

0
Would love your thoughts, please comment.x
()
x