HomeЕжаМарынаваны селядзец з цыбуляй

Марынаваны селядзец з цыбуляй

На нашым канале “Ежа на Добрым” у “Школе кулінарнага ўмельца” Алег Міхалевіч гатуе розныя стравы на ўсе выпадкі жыцця і на любы густ. І ў гэтым відэа ў нас марынаваны селядзец з цыбуляй у cлоіку.

Дарэчы, ён не толькі смачны, але і карысны. Марынаваны селядзец лёгка засвойваецца арганізмам, а таксама з’яўляецца крыніцай бялку, ёду, фосфару, кальцыю, натрыю, калію, цынку, магнію, фтору.

Марынаваны селядзец папулярная страва ў многіх краінах свету. Напрыклад, ▪️ у галандскай традыцыі марынаваны селядзец часцей за ўсё ўжываецца ў якасці асобнай стравы, без гарніру або з нарэзанай дробнымі кубікамі цыбуляй або марынаваным агурком, часта на мяккай белай булачцы; ▪️ у Паўночнай Германіі страву з марынаванага селядца традыцыйна падаюць з адваранай бульбай у мундзіры, фасоляй, дробна нарэзаным смажаным беконам і цыбуляй; ▪️ у Швецыі марынаваны селядзец традыцыйна падаецца з адваранай бульбай, смятанай, нарэзанай зялёнай цыбуляй, хрумсткім хлебам і шнапсам. Вараныя яйкі з’яўляюцца папулярным гарнірам да рыбы; ▪️ не менш папулярны марынаваны селядзец і ў Беларусі. Яго ўжываюць з гарачай адваранай бульбай, у выглядзе бутэрброда на барадзінскім хлебе з зялёнай цыбуляй і вараным яйкам, выкарыстоўваюць як асноўны інгрэдыент для прыгатавання салата «Селедка под шубой».

Олег Михалевичhttps://bydobry.by/
Родился далеко от моря, хотя три года довелось служить на Северном флоте. С детства мечтал стать журналистом. После службы в армии окончил факультет журналистики БГУ. Почти 30 лет проработал на радио. Любимое хобби – готовка вкусной еды.
Subscribe
Notify of
guest
0 комментариев
Inline Feedbacks
View all comments

ПОПУЛЯРНОЕ

0
Would love your thoughts, please comment.x
()
x