Мастак Шон Каркаран зрабіў вялізную скрыпку з пяску ў памяць аб забітай музыкантцы Эшлінг Мэрфі ў мястэчку Кімурын Коўў у Ірландыі. Пра гэта піша gazeta.ru са спасылкай на The Nationalist.
Скрыпка выканана адзінай лініяй, якая сімвалізуе бесперапыннасць жыццёвага шляху.
Музыка і настаўніца пачатковай школы Эшлінг Мэрфі загінула 12 студзеня 2022 года ад нажавых раненняў падчас прабежкі ў ірландскім графстве Афалі. 18 студзеня паліцыя паведаміла пра арышт падазронага ў злачынстве.