Прэзідэнт Малдовы Мая Санду заявіла, што аб’яднанне з Румыніяй стане магчымым, калі за гэта выкажацца насельніцтва краіны. Пра гэта піша gazeta.ru са спасылкай на Jurnal TV.
“Гэта [аб’яднанне з Румыніяй] можа адбыцца толькі пры падтрымцы народа, калі людзі скажуць, што хочуць гэтага, гэта і адбудзецца”, – сказала кіраўнік дзяржавы.
Аналагічны адказ Санду дала на пытанне пра магчымае уступленне Малдовы ў NATO, дадаўшы, што апытанні грамадскай думкі не сігналізуюць пра упэўненую падтрымку гэтага рашэння.