HomeКарані і вытокі.Маёнтак Свержань -1: ВКЛ, род Радзівілаў, Нёманскі гандлёвы шлях

Маёнтак Свержань -1: ВКЛ, род Радзівілаў, Нёманскі гандлёвы шлях

Сёння мы завіталі ў вёску Новы Свержань, што знаходзіцца прыблізна ў 80-дзесяці кіламетрах на паўднёвы захад ад беларускай сталіцы, побач з горадам Стоўбцы. Сёння менавіта Стоўбцы з’яўляюцца як адміністратыўным, так і эканамічным цэнтрам наваколля. Між тым, у мінулыя стагоддзі ўсе гэтыя функцыі выконваў якраз такі Свержань, які быў багатым мястэчкам, з якога пачынаўся Нёманскі гандлёвы шлях, які вёў да Балтыйскага мора. Нашую вандроўку падзелім на дзьве часткі. У першай старажытная гісторыя Свержаня, пра дзьве яго галоўныя архітэктурныя адметнасці, што дайшлі да нашага часу – каталіцкі касцёл святых Пятра і Паўла і праваслаўную царкву Ўспення Прасвятой Багародзіцы, якія былі заснаваныя прыблізна ў адзін час – напрыканцы 16-га стагоддзя. Варта будзе прыгадаць асобу фундатара гэтых храмаў – славутага беларускага дзяржаўнага дзеяча часоў Рэчы Паспалітай – Мікалая Крыштафа Радзівіла Сіротку. Ну а ў другой частцы нашага падарожжа пагаворым пра больш позні перыяд у гісторыі гэтага населенага пункта і прыгадаем калі ж адбыўся яго падзел на стары і новы Свержань, што выраблялася ў 18-ым стагоддзі на Свержаньскай мануфактуры, а таксама пра незвычайны лёс помніка героям вайны 1812-га года, які калісьці быў тут усталяваны. Такім чынам прыблізны план ёсць, і мы пачынаем.

Лявон Казаковhttps://bydobry.by/
Личность многогранная: историк, журналист, рок-музыкант. Сохранить баланс между разными видами деятельности помогает прирожденная флегматичность, возведенная в абсолют. Тотем - медведь. Домашнее хозяйство - два кота. Люблю Беларусь! Надеюсь, что взаимно.
Subscribe
Notify of
guest
0 комментариев
Inline Feedbacks
View all comments

ПОПУЛЯРНОЕ

0
Would love your thoughts, please comment.x
()
x