Былы канцлер Германіі Ангела Меркель адмовілася ад прапановы генеральнага сакратара ААН Антоніу Гутэрыша аб працы ў гэтай міжнароднай арганізацыі, інфармуе «Інтэрфакс» са спасылкай на агенцтва DPA.
Як паведамляецца, Меркель “на мінулым тыдні правяла тэлефонную размову з генеральным сакратаром, падзякавала і паведаміла яму, што не стане прымаць прапанову”.
Раней паведамлялася, што Гутэрыш прапанаваў экс-канцлеру Германіі ўзначаліць кансультатыўны орган высокага ўзроўню па пытаннях глабальных грамадскіх даброт. Гэта адзін з ключавых праектаў Гутэрыша па рэфармаванні ААН у рамках яго другога тэрміну на пасадзе генеральнага сакратара гэтай арганізацыі.