Як паведамляе Eurosport, нападаючы «Пары Сэн-Жэрмэн» і зборнай Аргентыны Ліонэль Месі выйграў «Залаты мяч». Узнагарода штотыднёвіка France Football стала сёмай у кар’еры 34-гадовага форварда. Страйкер “Баварыі” і зборнай Польшчы Роберт Левандоўскі апынуўся на другім месцы, паўабаронца “Чэлсі” і зборнай Італіі Джорджыньо – на трэцім.
Eurosport паказвае, што Месі абнавіў уласнае дасягненне і выйграў “Залаты мяч” у рэкордны сёмы раз. Аргентынец яшчэ мацней адарваўся ад форварда «Манчэстэр Юнайтэд» Крыштыану Раналду, у якога пяць трафеяў France Football.