Адзін з найбуйнейшых у свеце вытворцаў ПЗ – кампанія Microsoft – абвясціла, што прыпыняе продаж тавараў і прадастаўленне паслуг у Расіі. Аб гэтым піша gazeta.ru са спасылкай на ТАСС.
Раней аналагічнае рашэнне прыняў амерыканскі вытворца сеткавага абсталявання і праграмнага забеспячэння Cisco, а кампанія Intel, якая стварае электронныя прылады і кампаненты для кампутараў, заявіла аб прыпыненні імпарту прадукцыі кліентам у РФ і Беларусі.
Па меркаванні экспертаў, сыход Microsoft з расійскага рынка прывядзе да пераходу карыстачоў на аперацыйную сістэму Linux і пірацкае ПЗ.