HomeНавіныМіклашэвіч падкрэслівае важнасць актыўнага ўдзелу грамадзян у абмеркаванні праекта абноўленай Канстытуцыі

Міклашэвіч падкрэслівае важнасць актыўнага ўдзелу грамадзян у абмеркаванні праекта абноўленай Канстытуцыі

Старшыня Канстытуцыйнага суда і Канстытуцыйнай камісіі Пётр Міклашэвіч падкрэслівае важнасць актыўнага ўдзелу грамадзян у абмеркаванні праекта абноўленай Канстытуцыі. Пра гэта ён заявіў сёння журналістам, паведамляе БЕЛТА.

Пётр Міклашэвіч падкрэсліў, што Канстытуцыя – гэта грамадская дамова аб уладкаванні грамадства ў дзяржаве, аб сістэме ўлады. «Таму сёння ўся праца робіцца ў тым кірунку, каб быў актыўны ўдзел нашых грамадзянаў у працэсе падрыхтоўкі зменаў у Канстытуцыю нашай краіны», – цытуе Міклашэвіча агенцтва.

Кіраўнік Канстытуцыйнага суда адзначыў, што ў ходзе ўсенароднага абмеркавання дапрацаванага праекта змяненняў у Канстытуцыю грамадзяне змогуць як азнаёміцца з новаўвядзеннямі, што прапануюцца, так і ўнесці іншыя магчымыя прапановы. «Пасля ўсенароднага абмеркавання яшчэ будуць рабіцца пэўныя карэкціроўкі і ўдакладненні па тэксце Канстытуцыі. Цяпер задача пры ўсенародным абмеркаванні – чуць запыты нашых грамадзян, даваць канкрэтныя тлумачэнні», – сказаў Пётр Міклашэвіч.

Ён таксама звярнуў увагу, што пасля ў выпадку прыняцця абноўленага варыянта Канстытуцыі чакаецца вялікая праца парламента па прывядзенні заканадаўства ў адпаведнасць са зменамі, што ўносяцца ў Асноўны закон.

bydobryhttps://bydobry.by
Главный редактор
Subscribe
Notify of
guest
0 комментариев
Inline Feedbacks
View all comments

ПОПУЛЯРНОЕ

0
Would love your thoughts, please comment.x
()
x