Заявы расійскага боку пра блакаду літоўскага порта беспадстаўныя, заявіў міністр абароны Літвы Арвідас Анушаўскас, словы якога прыводзіць «Інтэрфакс».
Анушаўскас назваў усе намёкі Расіі на тое, што яна можа прыняць нейкія “іншыя меры”, напрыклад заблакіраваць літоўскі порт “нейкім асаблівым бескантактным спосабам”, высмактанымі з пальца.
«У Расіі не было і няма ніякіх сродкаў, акрамя ўласнага транзіту, для перанакіравання ў свае парты», – адзначыў Анушаўскас.
Як піша gazeta.ru, Расія напярэдадні запатрабавала ад Літвы зняць забарону на транзіт часткі тавараў па чыгунцы ў Калінінградскую вобласць. Як заявілі ў расійскім МЗС, калі найбліжэйшым часам у поўным аб’ёме не будзе адноўлены грузавы транзіт паміж Калінінградскай вобласцю і астатняй тэрыторыяй РФ праз Літву, то Расія пакідае за сабой права на дзеянні па абароне сваіх нацыянальных інтарэсаў.