Дома У Надзеі Скараход сабралася шмат цікавых кніг. Яна доўга думала, што карыснае з імі зрабіць, акрамя таго, што перачытваць і дзяліцца з сябрамі. І прыдумала вось што: у цудоўным месцы trava_space адкрыта міні бібліятэка! Надзея ўпэўнена, што для многіх людзей кнігі складаюць радасці жыцця, магчымасць на час адысці ад рэальнасці ў новыя светы і спасцігаць веды. У гэтым вялізная карысць чытання. Акрамя таго, гэта экапраект. У такіх праектах кнігі знаходзяць новыя жыцці, акрамя таго, экабібліятэкі яшчэ і эканомяць сродкі аматараў чытання. Прыходзьце да нас ці адкрывайце свае бібліятэкі ў Беларусі і не толькі! Ідэя выдатная!