HomeНавіныМіністэрства аховы здароўя ўхваліла вырабленую на "Белмедпрэпаратах" вакцыну "Спадарожнік V"

Міністэрства аховы здароўя ўхваліла вырабленую на “Белмедпрэпаратах” вакцыну “Спадарожнік V”

Як паведамляе БЕЛТА, вакцыну “Спадарожнік V” ( “Гам Кавіда Вак”), разліў якой праводзіўся на РУП “Белмедпрэпараты”, ухваліла Міністэрства аховы здароўя.

Паўпрадукты вакцыны вырабляе АТ “Генериум”, якое ўваходзіць у структуру АТ “Фармстандарт”. Раней вакцына “Спадарожнік V”, вырабленая на гэтай расійскай пляцоўцы, ужо была зарэгістраваная ў Беларусі і на працягу некалькіх месяцаў выкарыстоўваецца для вакцынацыі медыцынскіх работнікаў, адзначылі ў прэс-службе Міністэрства аховы здароўя.

Плануецца, што аб’ём вакцыны, выпускаемай на беларускім прадпрыемстве, складзе да 500 тысяч доз штомесяц. Гэта дазволіць істотна павялічыць даступнасць вакцынацыі для беларусаў.

bydobryhttps://bydobry.by
Главный редактор
Subscribe
Notify of
guest
0 комментариев
Inline Feedbacks
View all comments

ПОПУЛЯРНОЕ

0
Would love your thoughts, please comment.x
()
x