Міністэрства аховы здароўя просіць грамадзян не прымаць прэпараты ёду самастойна, паведамляе БЕЛТА са спасылкай на прэс-службу Міністэрства аховы здароўя.
З’яўленне ў сетцы недакладнай інфармацыі аб павышэнні ўзроўню радыяцыі на тэрыторыі Беларусі пацягнула за сабой вялізную колькасць рэкамендацый у інтэрнэце наконт прыёму прэпаратаў ёду.
Беларуская медыцынская супольнасць звяртае ўвагу на тое, што многія з гэтых рэкамендацый могуць быць вельмі небяспечнымі.
«Паважаныя будучыя мамы, рэкамендуемае ў шэрагу інтэрнэт-чатаў нанясенне раствора ёду вонкава ў выглядзе ёднай сеткі на скуры вельмі небяспечна для вас і для будучага дзіцяці», – падкрэслілі ў Міністэрстве аховы здароўя.
Пры працяглым ужыванні (без рэкамендацыі лечачага щрача) раствора ёду спіртавога 5% магчыма з’яўленне катару, крапіўніцы, слінаадлучэння, слёзацёка, высыпанняў на скуры, фармавання таксічнай адэномы, аутоіммунных захворванняў шчытападобнай залозы (аутоіммунного тырэяідыту) і г.д. Пры перадазаванні магчымыя з’явы ёдызму (асептычнае запаленне слізістых абалонак у месцах вылучэння ёду), раздражненне, апёкі.
Рэкамендацыі Беларускай экспертнай медыцынскай супольнасці размешчаны на сайце Міністэрства аховы здароўя.