У Крамлі заяўляюць, што прадметных перамоваў аб тым, што рубель будзе адзінай валютай Саюзнай дзяржавы, паміж Мінскам і Масквой пакуль не вялося.
«Тая стадыя інтэграцыі, якая дасягнутая зараз, у тым ліку падпісанне самавітага пакета саюзных праграм, не прадугледжвае ўвядзенне адзінай валюты. Таму ў прадметным плане пакуль канкрэтных размоваў не вялося», – заявіў у чацвер журналістам прэс-сакратар прэзідэнта РФ Дзмітры Пяскоў. Пра гэта інфармуе “Інтэрфакс-Захад”.