Беларускія і расійскія чыгуначныя ўлады плануюць запусціць прамы цягнік з Мінска ў Мурманск, паведаміў начальнік БЧ Уладзімір Марозаў – інфармуе «Інтэрфакс-Захад».
«Наступны этап… мы будзем ісці па адкрыцці руху па кірунку Мурманска. Мы зараз удакладняем часавыя перыяды. Будзе ісці ў нас цягнік Мінск-Архангельск-Мурманск», – прыводзіць агенцтва словы Марозава.
Ён удакладніў, што ёсць запрос на арганізацыю руху па такім маршруце. Адказваючы на пытанне, калі гэты маршрут можа быць адкрыты, кіраўнік БЧ адзначыў, што дакладных дат няма, ідзе перагаворны працэс, але “мы будзем старацца, каб да Новага года”.