Мінскія рэйсы авіякампаній “Белавія” і “Аэрафлот-расійскія авіялініі” ў маскоўскім аэрапорце Шарамеццева з 15 сакавіка пераводзяцца ў тэрмінал С, паведамляе БЕЛТА са спасылкай на прэс-службу паветранай гавані.
Да 15 сакавіка рэйсы ў беларускую сталіцу і з яе здзяйсняюцца ў тэрмінале D.
“Міжнародны аэрапорт Шарамеццева ва ўмовах вымушаных абмежаванняў у сферы міжнародных авіяперавозак і ў мэтах аптымізацыі і канцэнтрацыі вытворчай дзейнасці ў Паўночным тэрмінальным комплексе (тэрміналы В і С) прыпыняе абслугоўванне пасажыраў у тэрмінале D c 00.00 мск 15 сакавіка бягучага года”, – гаворыцца ў паведамленні прэс-службы.