24 мая 2022 года Міністэрствам сувязі і інфарматызацыі Рэспублікі Беларусь выпушчаны ў абарачэнне пяць паштовых марак на тэму “Дзятлападобныя” з серыі “Птушкі Беларусі”. Да гэтага выпуску падрыхтаваныя карткі для картмаксімумаў, паведамляе сайт Мінсувязі.
У Беларусі можна ўбачыць усе 10 відаў дзятлаў, якія сустракаюцца на еўрапейскім кантыненце. На марках прадстаўлены некаторыя з іх.
Мастак паштовых марак, спецштэмпеля, канверта “Першы дзень”, картак для картмаксімумаў Аляксандр Міцянін. Дызайн Марыны Віткоўскай.