У Пуэрта-Рыка завяршыўся 70-ы юбілейны конкурс “Міс свету – 2021”. Новай каралевай прыгажосці, як пішуць інтэрнэт-крыніцы, стала прадстаўніца Польшчы Караліна Бяляўска.
У конкурсе (з-за пандэміі яго перанеслі на 16 сакавіка 2022 г.) удзельнічалі 97 дзяўчат. Сваіх прадстаўніц упершыню адправілі Ірак і Самалі.
Тытул першай віцэ-міс атрымала амерыканка Шры Сайні. Другой віцэ-міс стала прадстаўніца Кот-д’Івуар Алівія Ясе.