Органы і падраздзяленні па надзвычайных сітуацыях гатовыя да выканання задач па прадухіленні ўзнікнення НС і аператыўнаму рэагаванню на іх на святочных мерапрыемствах. Пра гэта заявіў сёння журналістам намеснік начальніка ўпраўлення арганізацыі нагляду і прафілактыкі галоўнага ўпраўлення нагляду і прафілактыкі МНС Дзяніс Жукоўскі, перадае БЕЛТА.
«Усяго ў Беларусі будзе задзейнічана 9 мая каля 120 адзінак пажарнай аварыйна-выратавальнай тэхнікі і каля 450 работнікаў, якія будуць ажыццяўляць дазор, а таксама дзяжурства на пажарнай аварыйна-выратавальнай тэхніцы. Органы і падраздзяленні па надзвычайных сітуацыях гатовыя да выканання задач па папярэджанні ўзнікнення НС і аператыўнаму рэагаванню на іх», – распавёў намеснік начальніка.
Феерверкі ў Мінску будуць запускаць на шасці пляцоўках, дзе запланавана дзяжурства пажарнай і аварыйна-выратавальнай тэхнікі.