HomeНавіныМокры снег і дождж чакаюцца ў Беларусі ў выхадныя

Мокры снег і дождж чакаюцца ў Беларусі ў выхадныя

Мокры снег і дождж чакаюцца ў Беларусі ў выхадныя, паведамілі сіноптыкі.

У суботу пад уплывам цыклону чакаюцца складаныя ўмовы надвор’я. Пройдуць снег, мокры снег і дождж, раніцай і днём месцамі прагназуюцца моцныя ападкі. У асобных раёнах чакаецца наліпанне мокрага снегу, галалёд, на дарогах галалёдзіца. Тэмпература паветра ўначы будзе мінус 2 – плюс 5 градусаў. Днём тэмпература паветра будзе вагацца ад мінус 1 па паўночным захадзе да плюс 7 па паўднёвым усходзе краіны.

У нядзелю яшчэ захаваецца ўплыў цыклону, цэнтр якога будзе перамяшчацца на Цвярскую вобласць Расіі. Таму ноччу на большай частцы тэрыторыі, а ўдзень пераважна па заходняй палове краіны пройдуць мокры снег і дождж. Уначы і раніцай па паўночным усходзе месцамі будзе наліпанне мокрага снегу, галалёд, на дарогах галалёдзіца. Вецер чакаецца пераменных напрамкаў умераны. Тэмпература паветра ноччу складзе мінус 2 – плюс 3, днём – нуль – плюс 7.

У пачатку наступнага тыдня ў нашы шыраты перамесціцца чарговы паўднёвы цыклон. Аднак, паводле папярэдняга прагнозу, цэнтр яго будзе праходзіць праз тэрыторыю Польшчы, а ўмовы надвор’я ў нашай краіне будуць вызначаць яго атмасферныя франты.

bydobryhttps://bydobry.by
Главный редактор
Subscribe
Notify of
guest
0 комментариев
Inline Feedbacks
View all comments

ПОПУЛЯРНОЕ

0
Would love your thoughts, please comment.x
()
x