Па дадзеных міністэрства ўнутраных спраў, у мінулы панядзелак, 22 лістапада, Беларусь праз нацыянальны аэрапорт Мінск пакінулі 118 мігрантаў. Пра гэта паведамляе«
«Толькі за ўчорашні дзень 118 чалавек выбылі з Нацыянальнага аэрапорта Мінск і такая праца працягваецца штодня… Гэтыя 118 чалавек вылецелі ў індывідуальным парадку, органы ўнутраных спраў, памежныя войскі аказалі ім садзейнічанне ў афармленні дакументаў і пропуску праз дзяржаўную мяжу. Сёння яшчэ група грамадзян замежных дзяржаў знаходзіцца ў Нацыянальным аэрапорце Мінск, прайшла ўсе мытныя і памежныя працэдуры, чакае вяртання ў краіны грамадзянства», – заявіў журналістам начальнік дэпартамента па грамадзянстве і міграцыі МУС Аляксей Бягун у аўторак.