HomeНавіныМУС: плануецца выкарыстоўваць беларускія ID-карты для візітаў у Расію

МУС: плануецца выкарыстоўваць беларускія ID-карты для візітаў у Расію

Некаторыя нюансы ўвядзення біяметрычных дакументаў растлумачыў начальнік Дэпартамента па грамадзянстве і міграцыі МУС палкоўнік міліцыі Аляксей Бягун. Паводле яго слоў, плануецца, што для візітаў у краіны ЕАЭС чалавеку з ID-картай біяметрычны пашпарт не спатрэбіцца. МУС і МЗС нашай краіны плануюць правесці перамовы па прызнанні карт паўнавартасным дакументам для ўезду і кароткатэрміновага знаходжання на тэрыторыях Арменіі, Казахстана, Кыргызстана, Расіі, працаваць такі варыянт будзе і ў адваротны бок. Пасля 1 верасня ў краіне застаецца стары парадак выдачы і абмену пашпарта. Той, хто захоча атрымаць звыклую кніжачку, зможа гэта зрабіць, іншыя атрымаюць сучасную ID-карту, але абодва дакумента мець не атрымаецца.

bydobryhttps://bydobry.com
Главный редактор
Subscribe
Notify of
guest
0 комментариев
Inline Feedbacks
View all comments

ПОПУЛЯРНОЕ

0
Would love your thoughts, please comment.x
()
x