Ася Бакіноўская запрашае гуляць з ёй па выставах, галерэях, музеях Мінска для таго, каб быць у курсе самых цікавых культурных падзей горада. А яшчэ яна прапануе нашы прагулкі ператвараць у інтэлектуальную забаўку і адпачынак, у пошук асабістых рэсурсаў і персанальных крыніц натхнення.
У гэтай праграме ў нас: выстава «Рэнуар Пікаса Масон», якую арганізавалі Музей гісторыі горада Мінска і Выставачная зала LIBRA.