Жыхар ЗША купіў папугая, які выконвае дэт-метал, піша gazeta.ru са спасылкай на LADBible.
Бодан Рэйк’явік купіў какаду ў інтэрнэце. Калі птушка апынулася ў ягоным доме, яна пачала выдаваць незразумелыя амерыканцу гукі. Спрабуючы зразумець, што адбываецца, мужчына запісаў відэа з гадаванцам, апублікаваўшы ролік у сацсетках.
Гледачы, паслухаўшы папугая, паведамілі Бодану, што птушка напявае словы з песні дэт-метал гурта Drowning Pool.