У “Школе кулінарнага ўмельца” Алег Міхалевіч гатуе розныя стравы на ўсе выпадкі жыцця і на любы густ. Сёння прыгатуем мяса па-французску з грыбамі. Будзем гатаваць у духоўцы. Мяса па-французску ў духоўцы – традыцыйны рэцэпт. Гэта страва, прыгатаваная з пластоў мяса (у нас сёння свініна), цыбулі, шампіньёнаў і сыру.