HomeНавіныМЗС Беларусі пракаменціравала ад'езд пасла Францыі

МЗС Беларусі пракаменціравала ад’езд пасла Францыі

Прэс-сакратар МЗС Беларусі Анатоль Глаз па просьбе БЕЛТА пракаментаваў ад’езд з Беларусі прызначанага пасла Францыі Нікаля Дэ Лакоста. «Так, па той інфармацыі, якой мы валодаем, ён пакінуў нашу краіну. Спадар Дэ Лакост ў лістападзе 2020 года заехаў у Беларусь у якасці прызначанага пасла Францыі і ўручыў копіі даверчых грамат міністру замежных спраў Беларусі ў снежні 2020 года. Аднак пасля кіраўнік французскай дыпмісіі не выказаў гатоўнасьці завяршыць прадугледжаную міжнародным правам і агульнапрызнанай практыкай працэдуру ўступлення на пасаду ў якасці Надзвычайнага і Паўнамоцнага Пасла ў Рэспубліцы Беларусь », – прыводзіць агенцтва словы Анатоля Глаза. «У сувязі з гэтым мы былі вымушаныя паведаміць французскім партнёрам аб заканчэнні выдадзенага раней беларускімі ўладамі тэрміну згоды на яго прызначэнне», – заявіў ён. У сваю чаргу, пасол Беларусі ў Францыі Ігар Фісенка быў адкліканы ў Мінск на кансультацыі. «Шчыра шкадуем аб такой пазіцыі нашых французскіх калегаў. Асабліва хочам падкрэсліць, што дадзеная натуральная мера стала вымушаным крокам. Мы зацікаўлены ў аднаўленні паўнавартаснага ўзроўню функцыянавання абедзвюх дыпмісій », – дадаў прэс-сакратар.

bydobryhttps://bydobry.by
Главный редактор
Subscribe
Notify of
guest
0 комментариев
Inline Feedbacks
View all comments

ПОПУЛЯРНОЕ

0
Would love your thoughts, please comment.x
()
x