Міністэрства замежных справаў Іраку зарэгістравала 170 ірацкіх мігрантаў, якія знаходзяцца на польска-беларускай мяжы і жадаюць вярнуцца на радзіму. Пра гэта паведамляе ТАСС са спасылкай на афіцыйнага прадстаўніка іракскага МЗС Ахмеда ас-Саххафа.
«На дадзены момант мы зарэгістравалі 170 чалавек, якія жадаюць добраахвотна вярнуцца ў Ірак з раёна на мяжы паміж Беларуссю і Польшчай», – указаў ас-Саххаф, словы якога прыводзіць ірацкі партал навін Shafaq News.