Кітайскія ўлады не зацікаўлены ў трэцяй сусветнай вайне і выступаюць у падтрымку ўрэгулявання канфлікту ва Украіне дыпламатычным шляхам. Пра гэта заявіў у аўторак афіцыйны прадстаўнік МЗС КНР Ван Вэньбінь, інфармуе ТАСС.
Па словах Вэньбіня, нельга дапусціць, каб узброеныя дзеянні ва Украіне прынялі зацяжны характар. Ён указаў на неабходнасць прадухіліць негатыўныя наступствы, у выніку якіх украінскі канфлікт можа адбіцца не толькі на Еўропе, але і на ўсім свеце.