Як паведамляюць сіноптыкі, у аўторак, 14 чэрвеня, ноччу будзе пераважаць воблачнае надвор’е. Чакаюцца дажджы, у многіх раёнах моцныя дажджы і навальніцы. Удзень воблачна з праясненнямі, на большай частцы тэрыторыі таксама пройдуць кароткачасовыя дажджы, месцамі моцныя дажджы з навальніцамі. Вецер ноччу пераменных напрамкаў, днём заходні 5-10, парывы да 14 м/с, ноччу месцамі, днём у многіх раёнах парывы дасягнуць 15-20 м/с. Тэмпература паветра ноччу 10-16 цяпла, а днём – плюс 14-20, па ўсходзе слупок тэрмометра паднімецца да плюс 22 градусаў.