HomeНавіныНа аўкцыёне ў ЗША будуць прададзены рэчы і інструменты вядомых музыкаў

На аўкцыёне ў ЗША будуць прададзены рэчы і інструменты вядомых музыкаў

Як паведамляюць інфармагенцтвы, на аўкцыёне Julien’s Auctions у Нью-Йорку будуць прададзены рэчы і музычныя інструменты вядомых выканаўцаў. Таргі пад агульнай назвай “Іконы і ідалы: рок-н-рол” адбудуцца 19 і 20 лістапада. На іх выстаўлена каля 900 лотаў.

Раней гэтыя рэчы належалі такім артыстам, як Элвіс Прэслі, Майкл Джэксан, Лэдзі Гага, Мадона, Курт Кабэйн і іншым. Арганізатары называюць галоўным лотам акустычную гітару, на якой Клэптан граў падчас дэбютнага выступлення гурта Derek and The Dominos у 1970 годзе. Музычны інструмент ацэньваецца ў 300-500 тысяч долараў.

bydobryhttps://bydobry.by
Главный редактор
Subscribe
Notify of
guest
0 комментариев
Inline Feedbacks
View all comments

ПОПУЛЯРНОЕ

0
Would love your thoughts, please comment.x
()
x