Чарнобыльская атамная электрастанцыя (АЭС) у панядзелак была зноў падключана да знешняга электразабеспячэння. Пра гэта паведаміў генеральны дырэктар Міжнароднага агенцтва па атамнай энергіі (МАГАТЭ) Рафаэль Гросі. Пра гэта інфармуе ТАСС
«Украіна паведаміла МАГАТЭ, што знешняе электразабеспячэнне сёння зноў было адноўлена на Чарнобыльскай АЭС пасля таго, як лінія [электраперадачы] была зноў пашкоджана “акупацыйнымі сіламі”. Персанал аднавіў працу, каб зноў падключыць станцыю да электрасеткі», – прыводзіць агенцтва цытату з заявы МАГАТЭ.