HomeНавіныНа ЦТ зарэгістраваліся больш за 61 тыс. абітурыентаў

На ЦТ зарэгістраваліся больш за 61 тыс. абітурыентаў

У Беларусі завяршылася рэгістрацыя на цэнтралізаванае тэсціраванне. Прайсці ЦТ выказалі жаданне 61785 абітурыентаў. Пра гэта БЕЛТА паведаміў дырэктар Рэспубліканскага інстытута кантролю ведаў Юрый Міксюк.

Традыцыйна самым масавым прадметам ЦТ стала руская мова. Яго будуць здаваць больш за 50,3 тыс. абітурыентаў.

Цэнтралізаванае тэсціраванне стартуе 14 чэрвеня з беларускай мовы, 16 і 17 чэрвеня абітурыенты будуць здаваць рускую мову, 19 чэрвеня па грамадазнаўстве, 21 і 22 чэрвеня па матэматыцы, праз дзень – па біялогіі, 26 чэрвеня замежную мову (англійская, нямецкая, французская, іспанская, кітайская), праз дзень – хімію, ЦТ па фізіцы пройдзе 30 чэрвеня, па гісторыі Беларусі – 2 ліпеня, тэст па геаграфіі абітурыенты напішуць 4 ліпеня, па сусветнай гісторыі (Навейшы час) – 6 ліпеня.

Рэзервовымі днямі ЦТ па беларускай і рускай мовах вызначаны 12 і 14 ліпеня, па астатніх прадметах – 12 і 16 ліпеня.

Час пачатку ЦТ у асноўныя і рэзервовыя дні – 11.00.

bydobryhttps://bydobry.com
Главный редактор
Subscribe
Notify of
guest
0 комментариев
Inline Feedbacks
View all comments

ПОПУЛЯРНОЕ

0
Would love your thoughts, please comment.x
()
x