HomeНавіныНа гэтым тыдні ў Беларусі чакаецца дажджлівае надвор'е

На гэтым тыдні ў Беларусі чакаецца дажджлівае надвор’е

Як паведамляюць сіноптыкі, 2 лістапада (у аўторак) будзе воблачна з праясненнямі. Уначы пераважна без ападкаў, удзень месцамі па краіне пройдуць невялікія дажджы. У начныя і ранішнія гадзіны ў асобных раёнах рэспублікі слабы туман. Вецер паўднёва-ўсходні ўмераны, днём па заходняй палове Беларусі месцамі парывісты. Тэмпература паветра ўначы -2.. +4 °С, днём +6.. +12 °С.

3 лістапада (у сераду) воблачна з праясненнямі. Часам чакаюцца дажджы. Уначы і раніцай у асобных раёнах краіны будзе згушчацца слабы туман. Вецер паўднёвай чвэрці ўмераны, месцамі парывісты. Тэмпература паветра ўначы +3.. +8 °С, удзень +7.. +13 °С.

4 лістапада (у чацвер) воблачна з праясненнямі. Месцамі па краіне пройдуць кароткачасовая дажджы. Ноччу і раніцай у асобных раёнах чакаецца туман. Вецер паўднёвай чвэрці ўмераны, удзень месцамі парывісты. Тэмпература паветра ўначы +2.. +7 °С, днём +8.. +15 °С.

5 лістапада (у пятніцу) на большай частцы тэрыторыі рэспублікі пройдуць кароткачасовыя дажджы. Днём месцамі чакаецца ўзмацненне ветру да 15-20 м/с. Тэмпература паветра ўначы +6.. +12 °С, днём +9.. +15 °С. Па паўднёвым усходзе да плюс +17 °С.

bydobryhttps://bydobry.by
Главный редактор
Subscribe
Notify of
guest
0 комментариев
Inline Feedbacks
View all comments

ПОПУЛЯРНОЕ

0
Would love your thoughts, please comment.x
()
x