HomeНавіныНа кліматычным саміце ў Глазга ўзгаднілі адмову ад вугалю

На кліматычным саміце ў Глазга ўзгаднілі адмову ад вугалю

Як паведамляе Бі-бі-сі са спасылкай на брытанскі ўрад, многія буйныя спажыўцы вугалю, у тым ліку Польшча, В’етнам і Чылі, паабяцалі на экалагічным форуме ў Шатландыі адмовіцца ад яго выкарыстання. Служба навін карпарацыі нагадвае, што вугаль — адзін з самых сур’ёзных забруджвальнікаў атмасферы на планеце і асноўны фактар глабальнага пацяплення. Па даных Бі-бі-сі, усяго 190 краін і арганізацый вырашылі яго не выкарыстоўваць. Яны паступова адмовяцца ад будаўніцтва новых вугальных электрастанцый і больш не будуць інвесціраваць у гэтую галіну. Праўда, краіны, якія моцна залежаць ад вугалю, не падпісаліся пад гэтым абяцаннем. Сярод іх — Аўстралія, Кітай, Індыя і ЗША.

bydobryhttps://bydobry.by
Главный редактор
Subscribe
Notify of
guest
0 комментариев
Inline Feedbacks
View all comments

ПОПУЛЯРНОЕ

0
Would love your thoughts, please comment.x
()
x