У прэс-службе ўрада Беларусі паведамілі аб тым, што сёлета тарыфы, устаноўленыя для насельніцтва на цеплазабеспячэнне і электраэнергію, што выкарыстоўваецца для ацяплення і гарачага водазабеспячэння ў жылых дамах (кватэрах), захаваюцца на ўзроўні 1 студзеня 2022 года.
Такое рашэнне прынята аператыўна-сітуацыйным штабам пры Саўміне.
“Зніжэнне фінансавых расходаў насельніцтва па аплаце гэтых камунальных паслуг да канца года складзе каля Br17 млн”, – адзначылі ў прэс-службе, паведамляе Белта.