На сайце МУС размешчаны пералік грамадзян Рэспублікі Беларусь, замежных грамадзян або асоб без грамадзянства, якія маюць дачыненне да экстрэмісцкай дзейнасці. Пра гэта паведамляе БЕЛТАса спасылкай на інфармацыю Міністэрства ўнутраных спраў Рэспублікі Беларусь.
«У выкананні артыкула 18 закона Рэспублікі Беларусь «Аб супрацьдзеянні экстрэмізму», у мэтах арганізацыі прафілактычнай працы, забеспячэння грамадскай бяспекі і папярэджання паўторнага здзяйснення экстрэмісцкіх дзеянняў МУС сфарміраваны і апублікаваны на афіцыйным інтэрнэт-сайце «Пералік грамадзян Рэспублікі Беларусь, замежных грамадзян або асоб без грамадзянства , якія маюць дачыненне да экстрэмісцкай дзейнасці», – паведамілі агенцтву ў ведамстве.
У МУС удакладнілі, што ў гэты пералік уключаюцца грамадзяне, у дачыненні да якіх ёсць прыгавор суда, які ўступіў у законную сілу, у сувязі са ўчыненнем крымінальных злачынстваў экстрэмісцкай накіраванасці.