HomeНавіныНа стварэнне самага вялікага ў свеце шара з валасоў пайшло 9 гадоў

На стварэнне самага вялікага ў свеце шара з валасоў пайшло 9 гадоў

Цырульнік з ЗША патраціў дзевяць гадоў, каб стварыць самы вялікі ў свеце шар з чалавечых валасоў, піша gazeta.ru са спасылкай на Oddity Central. Як расказаў мужчына, ён зрабіў гэта з мэтай паказаць: нават самая дзіўная ідэя мае права на жыццё.

У 2013-ым Сціў Уардзе са штата Агаё вырашыў паставіць незвычайны рэкорд: сабраць з адстрыжаных валасоў кліентаў самы вялікі ў свеце шар.

За дзевяць гадоў яму ўдалося сабраць шар са 102 кілаграмаў валасоў, што робіць яго больш чым на 25 кілаграмаў цяжэйшым за папярэдні рэкорд. Дарэчы, Сціў увесь час дадае да канструкцыі свежыя пасмы, таму яе вага з кожным днём расце.

bydobryhttps://bydobry.com
Главный редактор
Subscribe
Notify of
guest
0 комментариев
Inline Feedbacks
View all comments

ПОПУЛЯРНОЕ

0
Would love your thoughts, please comment.x
()
x