З 19 па 22 лістапада Дзяржаўтаінспекцыя Мінскай вобласці правядзе прафілактычную акцыю “Цвярозы вадзіцель”, накіраваную на папярэджанне і спыненне фактаў кіравання транспартнымі сродкамі нецвярозымі вадзіцелямі, як адной з асноўных прычын ДТЗ з цяжкімі наступствамі.
«У гэтыя дні нарады дарожна-патрульнай службы пяройдуць на ўзмоцнены варыянт нясення службы. Патруляванне нарадаў міліцыі набліжана да месцаў аб’ектаў гандлю спіртнымі напіткамі, забаўляльных устаноў (кафэ, дыскатэкі, АЗС і інш.) асабліва ў вячэрні і начны час. Рэйдавыя мерапрыемствы пройдуць па ўсёй тэрыторыі вобласці, у рамках якіх будзе ажыццяўляцца кантроль за фізічным станам вадзіцеляў транспартных сродкаў», – гаворыцца ў паведамленні ДАІ.
Дзяржаўтаінспекцыя нагадвае: калі алкагольнае ап’яненне складае да 0,8 праміле ўключна – правапарушальнік пазбаўляецца вадзіцельскага пасведчання тэрмінам на 3 гады, таксама давядзецца заплаціць і штраф 100 базавых велічынь (1 БВ = Br29), калі больш за 0,8 праміле – пазбаўленне правоў тэрмінам на 5 гадоў і штраф 200 базавых велічынь.
За паўторнае кіраванне ў стане алкагольнага ап’янення на працягу года правапарушальнік прыцягваецца да крымінальнай адказнасці, пры гэтым прадугледжана спецыяльная канфіскацыя транспартнага сродку, якім кіравалі ў стане ап’янення, незалежна ад права ўласнасці.