HomeНавіныНацбанк вызначыў пералік сістэмна значных банкаў на 2022 год

Нацбанк вызначыў пералік сістэмна значных банкаў на 2022 год

Нацыянальны банк з мэтай абмежавання рызык банкаў, нябанкаўскіх крэдытна-фінансавых арганізацый, здольных паўплываць на ўстойлівасць функцыянавання банкаўскай сістэмы, вызначыў пералік сістэмна значных банкаў на 2022 год. Пра гэта паведамляе сайт Нацбанка.

Да групы сістэмнай значнасці I аднесены ААТ “ААБ Беларусбанк”, ААТ “Белаграпрамбанк”, “Прыёрбанк” ААТ, ААТ “Сбер Банк”, ААТ “Банк БелВЭБ”, ААТ “Белінвестбанк”.

Да групы сістэмнай значнасці ІІ аднесены ААТ “Белгазпрамбанк”, ЗАТ “Альфа-Банк”, ЗАТ Банк ВТБ (Беларусь), ЗАТ “МТБанк”, ААТ “Банк Дабрабыт”.

Аднясенне банкаў да ліку сістэмна значных праведзена на падставе агрэгаванай ацэнкі іх сістэмнай значнасці па такіх паказчыках, як маштаб дзейнасці банка, яго ўзаемазвязанасць з банкамі-рэзідэнтамі, значнасць для эканомікі і ўзаемазвязанасць з нерэзідэнтамі.

bydobryhttps://bydobry.com
Главный редактор
Subscribe
Notify of
guest
0 комментариев
Inline Feedbacks
View all comments

ПОПУЛЯРНОЕ

0
Would love your thoughts, please comment.x
()
x