Як паведамляюць сіноптыкі, 18 сакавіка малавоблачна. Без ападкаў. Па поўначы і паўночным усходзе краіны месцамі на дарогах захаваецца галалёдзіца. Вецер няўстойлівы слабы. Тэмпература паветра мінімальная ноччу -3.. -9 °С, месцамі яна складзе -10.. -13 °С, максімальная днём +1.. +7 °С. Атмасферны ціск уначы будзе слаба расці, днём істотна не зменіцца.