HomeНавіныНадвор'е ў Беларусі на бліжэйшыя дні

Надвор’е ў Беларусі на бліжэйшыя дні

Як паведамляюць сіноптыкі, 23 красавіка (у суботу) прагназуецца перавага воблачнага надвор’я. Часам пройдуць дажджы, раніцай і днём месцамі па краіне, а ў цэнтральных раёнах на большай частцы тэрыторыі чакаюцца моцныя дажджы. Ноччу і раніцай месцамі слабы туман. Вецер пераменных напрамкаў умераны, у асобных раёнах парывісты. Тэмпература паветра мінімальная ноччу +2.. +8 °С, месцамі па Брэсцкай вобласці -1.. +1 °С, максімальная днём +8.. +14 °С. Атмасферны ціск будзе падаць.

24 красавіка (у нядзелю) ноччу і раніцай на большай частцы тэрыторыі, днём месцамі па краіне пройдуць кароткачасовыя дажджы. Ноччу І раніцай у асобных раёнах краіны будзе згушчацца туман. Вецер паўднёвай чвэрці ўмераны. Тэмпература паветра ўначы +2.. +9 °С, днём +11.. +16 °С, па поўдні Беларусі да +18 °С.

25 красавіка (у панядзелак) на большай частцы тэрыторыі рэспублікі чакаюцца кароткачасовыя дажджы, днём месцамі прагрымяць навальніцы. Ночью и утром в отдельных районах туман. Вецер паўднёвы, паўднёва-заходні ўмераны, пры навальніцах парывісты. Тэмпература паветра ўначы +4.. +10 °С, днём +12.. +19 °С, па поўдні краіны да +22 °С.

26 красавіка (у аўторак) ноччу месцамі, днём на большай частцы тэрыторыі краіны чакаюцца кароткачасовыя дажджы. Уначы і раніцай у асобных раёнах туман. Месцамі магчымыя навальніцы. Тэмпература паветра ўначы складзе плюс 3-10 градусаў, днём плюс 9-16 градусаў, а па паўднёвым усходзе слупок тэрмометра паднімецца да плюс 19 градусаў цяпла.

bydobryhttps://bydobry.com
Главный редактор
Subscribe
Notify of
guest
0 комментариев
Inline Feedbacks
View all comments

ПОПУЛЯРНОЕ

0
Would love your thoughts, please comment.x
()
x